СМІ: У Беларусі затрымалі буйнога бізнесмена, "шклянога караля"
Аднак афіцыйна затрыманне Аляксандра Мураўёва і іншых асобаў пакуль не пацвярджаецца.
У Мінску затрымалі буйнога беларускага бізнесмена Аляксандра Мураўёва. Сярод яго актываў — шэраг шкляных прадпрыемстваў у Беларусі і Расіі, а таксама прадпрыемства "Мотавела". "Ежедневник" адзначае, што ў праваахоўных органах інфармацыю пра затрыманне пакуль не пацвярджаюць.
Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разам з Мураўёвым затрыманыя два ягоныя браты і некалькі партнёраў, агулам — дзевяць чалавек. Прычынай называецца парушэнне ўмоваў інвестыцыйнай дамовы.
Адзначаецца, што Аляксандр Мураўёў, займае 36-ы радок у топ-200 паспяховых і ўплывовых бізнесменаў нашай краіны. У яго актывы ўваходзяць Шклозавод Ялізава, Белеўратара, Гомельскі шклатарны завод, Шклозавод Ворга (Смаленская вобласць), сэрвісныя і гандлёвыя прадпрыемствы ў Беларусі, Расіі і Аўстрыі. А таксама Кансорцыум МВЗ, у яго ўваходзіць "Мотавела".
Дарэчы, раней Мураўёў узначальваў Беларускую федэрацыю веласіпеднага спорту.
Фота: tut.by