СМІ: У Турцыі знайшлі месца пахавання святога Мікалая Цудатворца

СМІ: У Турцыі знайшлі месца пахавання святога Мікалая Цудатворца

У Турцыі знайшлі месца пахавання святога Мікалая Цудатворца. Магіла знаходзіцца ў Дэмры ў правінцыі Анталья ў падземных памяшканнях царквы, названай ў яго імя (яна была пабудаваная пасля яго смерці ў 343 годзе). На яе ўдалося натрапіць пасля сканавання падзямелляў з дапамогай 3D-сканера. Каб аглядзець пахаванне, неабходна з падлогі зняць старажытную мазаіку, піша meduza.io.

Археолагі сцвярджаюць, што магіла некранутая, а мошчы, якія тысячу гадоў таму вывезлі ў Італію, належаць іншаму чалавеку, святару, які быў пахаваны побач. Калі гэта будзе пацверджана, атрымаецца, што часцінкі мошчаў святога Мікалая Цудатворца, якія паказвалі мільёнам вернікаў, яму не належаць.

СМІ: У Турцыі знайшлі месца пахавання святога Мікалая Цудатворца
Фота: Shutterstock.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі