СМІ: заўтра Лукашэнка праводзіць нараду па эканамічных пытаннях

На чацвер, 18 снежня, запланавана эканамічная нарада з удзелам Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на неназваныя крыніцы.

"У парадку значыцца не толькі сітуацыя з расійскім рублём. Кола — шырэйшае. Аснова нарады — эканамічная", — сказаў адзін з суразмоўцаў. Па словах іншай крыніцы, "у цэнтры ўвагі, вядома, сітуацыя ў расійскай эканоміцы, як яна адаб'ецца на Беларусі".

Заўтра на нарадзе розныя ведамствы, прадстаўнікі банкаў мусяць выступіць са сваімі прапановамі.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі