Смяротнасць на беларускіх дарогах — як у 1968 годзе
Смяротнасць на дарогах Беларусі знізілася да ўзроўня 1968 года. Пры тым, што аўтатранспарту за апошнія 10 гадоў стала больш у паўтара раза.
Такія лічбы былі агучаныя на пасяджэнні пастаяннай камісіі пры Савеце Міністраў, дзе разглядалася канцэпцыя бяспекі дарожнага руху, паведамляе тэлеканал АНТ.
Па ацэнках спецыялістаў, беларускія дарогі — адны з самых бяспечных на постсавецкай прасторы і ва Усходняй Еўропе. Гэта дасягаецца ў тым ліку дзякуючы больш жорсткім патрабаванням да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху.
У снежні 2015 года МУС выступіў з шэрагам прапаноў. Сярод іншага там прапануецца змякчыць адміністратыўныя пакаранні за забытыя правы, перавышэнне хуткасці да 20 км/г. Згодна з папярэднімі апытаннямі грамадзян, ініцыятыву міністэрства падтрымліваюць больш за 90% беларусаў. У ДАІ не выключаюць, што ў будучыні можна будзе адмовіцца ад талона, які дадаецца да правоў.