Снегу не чакайце: якім будзе надвор'е ў найбліжэйшыя дні

Кубачак кавы

Кубачак кавы / pixabay

У найбліжэйшыя дні ў Беларусі заўважна пацяплее, аматараў снежнай зімы просім не скардзіцца на надвор'е.

У нядзелю, 17 снежня, на Беларусь будуць ссоўвацца цёплыя паветраныя масы з Заходняй Еўропы. Будзе хмарна, часамі пройдуць ападкі (мокры снег, што пераходзіць у дождж).

Ноччу і раніцай месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўначы ад -5°С..+4°С, максімальная ўдзень +1.. +7°С. У паўднёва-заходніх рэгіёнах традыцыйна будзе цяплей, чым ва ўсходніх.

А ў панядзелак, 18 снежня, у Беларусі пройдуць дажджы. Толькі на паўночным усходзе можна будзе ўбачыць мокры снег. Тэмпература паветра цягам сутак 0..+7°С.

У аўторак, 19 снежня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ноччу 0..+6°С, удзень +2..+8°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі