Снежны Марш суседзяў у фота
![Дзве калоны пратэстоўцаў вітаюць адна адну на Маршы суседзяў у Мінску 29 лістапада 2020 года / @natbelographic](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2020-11-29_17-10-45.jpg.webp?itok=i7227zYu)
Дзве калоны пратэстоўцаў вітаюць адна адну на Маршы суседзяў у Мінску 29 лістапада 2020 года / @natbelographic
29 лістапада ў Беларусі прайшоў нядзельны Марш суседзяў. Як і тыдзень таму, беларусы выйшлі гуляць у свае двары і раёны ў Брэсце, Гродна, Гомелі, Смалявічах, Заслаўі, Фаніпалі, Лагойску, Бараўлянах, Ляхавічах.
У Мінску тактыка сілавікоў, таксама як і тыдзень таму, не змянілася. Яны ачапілі цэнтр (як быццам хтосьці туды збіраўся), прыгналі туды кучу тэхнікі (разам з вадамётам, але ён зноў не спатрэбіўся) і паспрабавалі сканцэнтравацца ў некалькіх раёнах, каб максімальна зачысціць тэрыторыю. Але не заўсёды аперацыя была паспяховай. Напрыклад, пакуль разганялі людзей, якія гулялі ў Каменнай Горцы і на Масюкоўшчыне, у многіх раёнах людзі вадзілі карагоды і радасна сустракалі такія ж гуляючыя шматтысячныя калоны, як гэта было на Дамброўцы, ва Уруччы, у Малінаўцы і на Партызанскім праспекце. І нават калі людзей разганялі, яны праз некаторы час зноў збіраліся і працягвалі сваю мірны шпацыр.
Адной з самых яркіх кропак пратэсту сталі Бараўляны і Лясны: для разгону мірнага шэсця сілавікі стралялі ў паветра, ужывалі слезацечны газ і, як мяркуецца, светлашумавую гранату. Некаторых пратэстоўцаў збілі да страты прытомнасці.
На дадзены момант у спісе праваабарончага цэнтра "Вясна" больш за 200 прозвішчаў. Сярод іх журналістка Яна Трусіла, актрыса, якая сыграла галоўную жаночую ролю ў фільме "Купала" Алена Гіранок, сябра Каардынацыйнай рады, эканаміст Дзмітрый Крук.
Такім стаў 113-ы дзень беларускіх пратэстаў у аб'ектывах фатографаў і чытачоў TUT.by, "Белсата", "Нашай Нівы", "Радыё Свабода" і Еўрарадыё
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2915-31-23.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2916-05-55.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2913-11-21.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2912-31-36.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2916-58-34.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2914-19-59.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2914-35-40.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2914-35-46.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2914-34-49.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2916-01-17.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2916-01-18.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2916-01-21.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2916-01-40.jpg)
![Снежный Марш соседей в фото](/sites/default/files/paragraphs/image/photo2020-11-2916-01-35.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.