Спецназ затрымліваў мужчыну, які памяў капот міліцэйскага аўто
У Мінску затрымалі мужчыну, які перакрыў рух калоне міліцэйскіх машын і памяў адной з іх капот, паведамляе прэс-служба МУС.
Інцыдэнт адбыўся ўвечары дня прэзідэнцкіх выбараў, 9 жніўня. На праспекце Пераможцаў у Мінску пратэстоўцы перакрылі праезную частку, спыніўшы калону службовага транспарту МУС у суправаджэнні аўтамабіля ДАІ.
“У працяг супрацьпраўных дзеянняў адзін з пратэстуючых падышоў да патрульнай Geely і нанёс некалькі ўдараў кулаком па капоце, нецэнзурна вылаяўшыся і паказваючы абразлівыя жэсты на адрас праваахоўнікаў”, — распавялі ў міліцыі.
Мужчына збег, але па факце яго дзеянняў следчыя распачалі крымінальную справу. 21 кастрычніка супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі падазраванага 33-гадовага мінчука. Яго затрымалі па месцы жыхарства. Для гэтага праваахоўнікам спатрэбілася сілавая падтрымка байцоў атрада хуткага рэагавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.