Спіс беларусаў, якія загінулі падчас падаўлення паўстання ў Венгрыі

Спіс беларусаў, якія загінулі падчас падаўлення паўстання ў Венгрыі

23 кастрычніка адзначаюцца 60-я ўгодкі пачатку антыкамуністычнага выступлення ў Будапешце. Яно было жорстка падаўленае савецкімі войскамі, уведзенымі ў Венгрыю. Восенню 1956-га афіцыйна савецкія войскі страцілі каля 700 чалавек забітымі. У спісе загінулых вайскоўцаў ёсць 13 беларусаў:

Аляксей Антонавіч Гумянюк, 1934 г. н., в. Ліпесы Кобрынскага раёна. Наводчык кулямёта, шэраговы 106-га гвардзейскага механізаванага палка. Памёр ад ран 14 лістапада 1956-га, пахаваны на могілках Кэрэпешы ў Будапешце.

Леанід Пятровіч Жыгісаў, 1936 г. н., Віцебск. Шэраговы 71-га танкавага палка. Загінуў 5 лістапада 1956-га, пахаваны там жа.

Уладзімір Васільевіч Іваноў, 1927 г. н., Быхаў. Старэйшы лейтэнант, камандзір узвода цяжкіх танкаў. Загінуў 24 кастрычніка 1956 года, пахаваны ў Будапешце.

Міхаіл Якаўлевіч Літвінчук, 1931 г. н., в. Востраў Ельскага раёна. Яфрэйтар. Загінуў 26 кастрычніка 1956-га, пахаваны ў г. Ліповэ ў Румыніі.

Міхаіл Адамавіч Маркоўцаў, 1935 г.н., в. Шарпілаўка Лоеўскага раёна. Шэраговец, дэсантнік. Загінуў 7 лістапада 1956-га, пахаваны ў брацкай магіле ў Будапешце.

Фларыян Валянцінавіч Наіба (альбо Найва), 1934 г. н., гарадскі пасёлак Мір. Малодшы сяржант, дэсантнік. Загінуў 6 лістапада 1956-га, пахаваны ў брацкай магіле ў Будапешце.

Уладзімір Яўсеевіч Паляк, 1933 г. н., в. Хусная ў Петрыкаўскім раёне. Шэраговец, шафёр. Загінуў 25 кастрычніка 1956 года, пахаваны на могілках Кэрэпешы ў Будапешце.

Пётр Іосіфавіч Пратасаў, 1934 г. н., в. Завезьне Стаўбцоўскага раёна. Шэраговец, дэсантнік. Загінуў 1 лістапада 1956-га, пахаваны ў Будапешце.

Валянцін Уладзіміравіч Пікуза, 1935 г. н., Кіеў. Шэраговец, дэсантнік. Загінуў 6 лістапада 1956 года, пахаваны ў брацкай магіле ў Будапешце.

Міхаіл Арсенцьевіч Сергяйчук, 1935 г. н., в. Мотыль Іванаўскага раёна. Малодшы сяржант. Загінуў 9 лістапада 1956-га, пахаваны на могілках Кэрэпешы ў Будапешце.

Нестар Яўсеевіч Сечанкоў, 1933 г. н., в. Сялец Дрыбінскага раёна. Сяржант, камандзір танка. Загінуў 6 лістапада 1956 года.

Фёдар Паўлавіч Цурко, 1934 г. н., в. Вялікія Літвінавічы ў Калінкавіцкім раёне. Шэраговы, кулямётчык-дэсантнік. Памёр ад ран 5 лістапада 1956-га, пахаваны ў Львове.

Мікалай Кузьміч Шараеў, 1934 г. н., в. Нераж Быхаўскага раёна. Яфрэйтар, служыў у артылерыйскім палку. Загінуў 5 лістапада 1956-га, пахаваны ў брацкай магіле ў Будапешце.

Варта адзначыць, што эміграцыйная прэса ў той час паведамляла пра беларусаў, якія дэзерціравалі з савецкай арміі і далучыліся да венгерскіх паўстанцаў. Аднак дакументальна гэты факт пакуль не пацверджаны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі