Справа "Экамедсэрвіса": 14 студзеня — допыт бацькоў
Сёння ў Кастрычніцкім судзе сталіцы зранку адбудзецца судовы допыт бацькоў загінулай Юліі Кубаравай.
Пасля абеду чакаецца допыт сведкаў. Допыта абвінавачаных скончыўся 13 студзеня.
Нагадаем, што разгляд крымінальнай справы па факце смерці Юліі Кубаравай пачаўся 9 студзеня. Дзяўчына памерла пасля правядзення пластычнай аперацыі. Пад судом апынуліся гендырэктар цэнтра "Экамедсэрвіс" Галіна Валжанкіна, галоўны інжынер Уладзімір Ліхута і лекар-анестэзіёлаг Аляксандр Шураў.
Бацькі памерлай дзяўчыны патрабуюць кампенсацыю ў 10 мільярдаў рублёў.
Фота бацькоў Юліі Кубаравай — ctv.by