Стала вядома, калі ў Беларусі пачнуць выдаваць пасведчанні кіроўцы на 20 гадоў
Аўтамабіль, ілюстрацыйнае фота
Пасведчанні кіроўцы тэрмінам на 20 гадоў пачнуць выдаваць у Беларусі з 23 сакавіка. Гэта прадугледжана ўказам №55, падпісаным 16 лютага. Поўны тэкст указа з'явіўся на Нацыянальным прававым партале. Цяпер пасведчанні выдаюцца на 10 гадоў.
"Павелічэнне тэрміну выдадзеных пасведчанняў кіроўцы дазволіць знізіць нагрузку на рэгістрацыйныя аддзелы і аўтааматараў", — кажа ў каментары БЕЛТА начальнік аддзялення рэгістрацыйна-экзаменацыйнай дзейнасці і тэхнічнага нагляду ГУ ДАІ МУС Аляксандр Шмаянкоў.
Па яго словах, гэта адпавядае міжнароднай практыцы: многія краіны выдаюць пасведчанні на такі тэрмін.
Таксама будуць зменшаныя тэрміны рэгістрацыі транспартных сродкаў у ДАІ — 7 працоўных дзён замест ранейшых 10. Выдача пасведчання кіроўцы будзе адбывацца цягам трох працоўных дзён, а на пяці, як цяпер.
На транспарт, раней не зарэгістраваны на тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза, трэба будзе афармляць электронны пашпарт. Загэтую працэдуру адказвае "Белмытнясэрвіс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.