Стала вядома, колькі плануецца ўкласці ў развіццё МАЗа, БАТЭ, “Гомсельмаша”

Стала вядома, колькі плануецца ўкласці ў развіццё МАЗа, БАТЭ, “Гомсельмаша”

Стала вядома, колькі плануецца ўкласці ў развіццё МАЗа, БАТЭ, “Гомсельмаша”. Лічбы ў сотні мільёнаў долараў прагучалі на пленарным пасяджэнні Беларускага прамысловага форуму.

Як заявіў віцэ-прэм’ер Уладзімір Сямашка, у Мінскі аўтамабільны завод плануецца ўкласці 500 мільёнаў долараў. Цяпер вырашаецца пытанне з крыніцамі фінансавання. Сямашка звярнуў увагу на сур’ёзнае скарачэнне аб’ёмаў вытворчасці на прадпрыемстве і на фінансавыя праблемы. Таксама віцэ-прэм’ер згадаў, што ў БелАЗ укладзена 800 млн долараў, у развіццё БМЗ неабходна ўкласці 800-850 млн долараў, інфармуе партал tut.by.

Міністр прамысловасці Віталь Воўк у сваім выступленні паведаміў пра тое, што холдынгу “Аўтакампаненты-БАТЭ” на мадэрнізацыю вытворчасці неабходны інвестыцыі ў памеры 480 мільёнаў долараў. МТЗ у бліжэйшыя пятнаццаць гадоў патрабуе інвестыцый на суму 1,1 млрд долараў. “Гомсельмашу” на развіццё неабходныя $645 млн.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі