Стала вядома, куды прызначылі экс-міністра гандлю
Былы міністр гандлю і антыманапольнага рэгулявання Уладзімір Калтовіч прызначаны намеснікам кіраўніка Апарату ўрада. Адпаведная пастанова Саўміна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Фармальна гэта паніжэнне ў статусе: з міністра — у тых, хто працуе на міністраў.
Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Калтовіч кіраваў з снежня 2015 года. Сёлета 21 снежня на яго месца прызначылі Аляксея Багданава, які да гэтага быў намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.