Стала вядома, што Лукашэнка сказаў Парашэнку пра Пуціна (відэа)
Лідары Беларусі і Украіны ўчора коратка пагаварылі ў Палацы Незалежнасці пра вынікі перамоваў "нармандскай чацвёркі".
На YouTube з'явілася відэа кароткага дыялогу Аляксандра Лукашэнкі і Пятра Парашэнкі, які адбыўся 12 лютага ў Мінску ў Палацы Незалежнасці. Пасля заканчэння мінскага саміту з удзелам лідараў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расіі Лукашэнка праводзіў ўкраінскага прэзідэнта, які спяшаўся ў Брусэль.
Пётр Парашэнка паскардзіўся Аляксандру Лукашэнку: "Цяжка… Ён вядзе несумленную, брудную гульню". "Я ведаю!.. А ўсе гэта зразумелі", — адказаў са спачуваннем кіраўнік Беларусі. Як можна меркаваць, гаворка ішла пра Уладзіміра Пуціна.
Лукашэнка: Мая задача была боепрыпасы падносіць своечасова (відэа)
Лукашэнка пра саміт: І накармілі, і ўсім забяспечылі, выпілі вёдры кавы (відэа)
Фота: Reuters