Стала вядома, у чым вінавацяць нафтанаўскіх актывістаў Брыцікаву і Кухаронка

Вольга Брыцікава і Аляксандр Кухаронак / spring96.org

Вольга Брыцікава і Аляксандр Кухаронак / spring96.org

Як даведаліся праваабаронцы, былую старшыню незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольгу Брыцікаву вінавацяць у закліках да санкцый — паводле ч. 1 арт. 361 КК (Публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, або гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, або здрадзе дзяржаве, або здзяйснення акта тэрарызму або дыверсіі, або ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь, або здзяйснення іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, у тым ліку на прымяненне мер абмежавальнага характару (санкцый) у дачыненні да Рэспублікі Беларусь). Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Паводле таго ж артыкула вінавацяць нафтанаўца Аляксандра Кухаронка, але невядома, па каторай частцы.

Брыцікаву і Кухаронка затрымалі 11 жніўня.

Дома ў Кухаронка і ягоных бацькоў адбыліся ператрус. Спачатку разам з ім затрымалі і жонку, але пазней яе адпусцілі. Кухаронак быў адным з першых работнікаў "Нафтана", якія падтрымалі стачку на прадпрыемстве. У 2021 годзе ён адбыў 20 сутак арышту за ўдзел у запісе відэароліка з заклікам галасаваць на платформе "Голас".

Вольга Брыцікава летась адбыла за кратамі 75 сутак запар. Ёй прысудзілі пяць арыштаў запар за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Падчас арышту яна абвяшчала галадоўку на знак пратэсту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі