Вольга Брыцікава аб'явіла галадоўку за кратамі

Вольга Брыцікава / Скрыншот з відэа
Вольга Брыцікава / Скрыншот з відэа

У Наваполацку Вольга Брыцікава аб'явіла галадоўку за кратамі. Кіраўніца незалежнага прафсаюза "Нафтана" адбывае 15-суткавы адміністрацыйны арышт. Як піша "Зеркало", Брыцікава галадае з 8 лістапада. Прычынай галадоўкі з'яўляецца парушэнне яе правоў і адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў.

Пра затрыманне Вольгі Брыцікавай стала вядома 1 лістапада, а 3-га яе асудзілі на 15 сутак арышту за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Затрымлівалі, але адпусцілі і сына Брыцікавай.

Вольга Брыцікава працавала начальнікам аддзела рэалізацыі нафтапрадуктаў на "Нафтане". У жніўні 2020 года яна стала актыўнай удзельніцай пратэстаў на прадпрыемстве. Калі ў той час праходзіў сход працоўных з удзелам кіраўніка Камітэта дзяржаўнага кантроля Івана Тэртэля (цяпер — старшыня КДБ), якраз Брыцікава агучыла патрабаванні да ўладаў. У канцы 2020-га яе звольнілі, а ў 2021 годзе яна стала кіраўніком незалежнага прафсаюза на "Нафтане".

Сёлета Вольга Брыцікава правяла за кратамі 75 сутак адміністрацыйнага арышту (яе судзілі пяць разоў запар, у тым ліку і за "антываенныя акцыі", давалі па 15 сутак). Яна была затрыманая ў канцы зімы, а выйшла на волю ў сярэдзіне траўня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі