Сталі вядомыя вынікі другога паўфіналу "Еўрабачання-2021"
Прадстаўніца Балгарыі VICTORIA / EBU
Вызначана дзясятка пераможцаў другога паўфіналу "Еўрабачання-2021". Па выніках галасавання тэлегледачоў і членаў прафесійнага журы ў фінал конкурсу выходзяць прадстаўнікі наступных краін:
- Албанія (Anxhela Peristeri - Karma)
- Сербія (Hurricane - Loco Loco)
- Балгарыя (Victoria - Growing Up Is Getting Old)
- Малдова Малдова (Natalia Gordienko - SUGAR)
- Партугалія (The Black Mamba - Love Is On My Side)
- Ісландыя (Daði & Gagnamagnið - 10 Years)
- Сан-Марына (Senhit - Adrenalina)
- Швейцарыя (Gjon's Tears - Tout l'univers)
- Грэцыя (Stefania - Last Dance)
- Фінляндыя (Blind Channel - Dark Side)
Фінал "Еўрабачання-2021" пройдзе ў Ратэрдаме ў суботу 22 траўня. Вызначаць пераможцу конкурсу тэлегледачы і сябры журы.
Букмекеры называюць фаварытамі "Еўрабачання" прадстаўнікоў Італіі, Францыі і Мальты.
Поўны запіс другога паўфіналу "Еўрабачання-2021" вы можаце паглядзець па спасылцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.