Стаматолага асудзілі на 15 сутак, дзень народзінаў яна сустрэне за кратамі

Стаматолага асудзілі на 15 сутак, дзень народзінаў яна сустрэне за кратамі

У Мінску працягваюцца суды над медыкамі-пратэстоўцамі. Лекара-стаматолага Наталлю Акімаву асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне вынес суд Ленінскага раёна сталіцы. Дзень народзінаў 15 лістапада Акімава сустрэне за кратамі. Яе затрымалі 7 лістапада разам з іншымі медыкамі-пратэстоўцамі каля будынка першай бальніцы, паведамляе тэлеграм-канал @belxalat.

12 сутак арышту атрымаў хірург Юрый Івашкевіч, які працуе ў РНПЦ анкалогіі, мае больш за 30 гадоў стажу. Справу таксама разглядаў суд Ленінскага раёна. Сваёй віны Івашкевіч не прызнаў

У Першамайскім судзе на 15 сутак быў асуджаны лекар Дзмітрый Стралкоў. Суд праходзіў па скайпе і было відаць на маніторы, што ён збіты. Стралкова затрымалі 8 лістапада. Сваёй віны ён не прызнаў.

Таксама паведамляецца пра 15 сутак, якія атрымаў лекар-рэнтгенолаг Ігар Гоцін, пра 14 сутак Віталя Хлявіча.

Як стала вядома, у панядзелак 15 сутак арышту атрымала за ўдзел у "Маршы медыкаў" медсястра Наталля Ермалаева. На той жа тэрмін асуджаны лекар Вадзім Карагулькін.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі