Старшыня КДБ заявіў, што на Дзень Волі рыхтуецца правакацыя

Старшыня КДБ заявіў, што на Дзень Волі рыхтуецца правакацыя

На 25-27 сакавіка ў Беларусі рыхтуюцца правакацыі. Пра гэта ў праграме "Размова ў Прэзідэнта" на тэлеканале "Беларусь 1" заявіў старшыня КДБ Іван Тэртэль

Па яго словах, правакацыі рыхтуюцца за мяжой, А крайнімі, маўляў, стануць беларускія апазіцыянеры ў краіне — кіраўнік Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, лідар руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч і некаторыя іншыя, а таксама каардынатары дамовых чатаў.

Адзін са сцэнарыяў, заявіў Тэртэль, прадугледжвае падачу заяўкі на Дзень Волі, збор людзей на плошчы Якуба Коласа, марш да тэатра оперы і балета, а пасля некантраляванага выхаду людзей адбудуцца сутычкі з праваахоўнікамі. 

Другі варыянт — збор на плошчы Бангалор, адкуль пачнецца марш у цэнтр горада, а там удзельнікі, маўляў, пачнуць правакаваць міліцыянтаў. Трэці сцэнар распрацаваны на выпадак забароны акцыі. Тады людзьмі нібыта будуць кіраваць з дапамогай Telegram-каналаў і заклікаць іх на несанкцыянаваныя мітынгі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі