Старшыня мытнага камітэта аб пасылках: Цяпер людзі замаўляюць толькі неабходнае.

Старшыня мытнага камітэта аб пасылках: Цяпер людзі замаўляюць толькі неабходнае.

З-за ўведзеных лімітаў бяспошліннага ўвозу тавараў беларусы пачалі замаўляць толькі неабходнае. Пра гэта паведамляе старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Юрый Сянько.

Па яго словах, вынікі ад прынятага рашэння відавочныя:

“Аб'ём міжнародных паштовых адпраўленняў ў чэрвені ў параўнанні са студзенем зменшыўся ў два разы — з 1,7 млн ​​да 800 тысяч. Вялікія пасылкі перасталі ўвозіць, заказваюць толькі патрэбнае для сябе, сям’і. Эфект дасягнуты: камерцыйныя партыі не перамяшчаюцца бяспошлінна”, — гаворыць старшыня камітэта.

Ён дадае, што скаргаў і зваротаў за дадатковымі тлумачэннямі, адносна новага парадку перамяшчэння тавараў для асабістага карыстання праз аўтамабільныя і чыгуначныя пункты пропуску, не паступае.

“Да ўступлення нарматыўнага акта ў сілу мы правялі актыўную інфармацыйную працу, далі каментары па ўсіх пытаннях, якія цікавілі людзей. Таму цяпер праблем з гэтым няма”, — цытуе словы Сянько БЕЛТА.

З 14 красавіка 2016 года пачаў дзейнічаць указ прэзідэнта, паводле якога, калі мытны кошт пасылак перавышае 22 еўра, а вага — 10 кг, яны абкладюцца падаткам у 30% (але не менш за 4 еўра за кг). Раней абмежаванне складала 200 еўра і 31 кг.

Указ Лукашэнкі пра замежныя пасылкі пачне дзейнічаць 14 красавіка

Бяспошлінныя ліміты на пасылкі: У Расіі — 1000€, Малдове — 300€, Грузіі — 125€​

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі