СТБ: Лукашэнка заўтра едзе на Мінскі трактарны завод

Аляксандр Лукашэнка ў пятніцу, 15 траўня, наведае Мінскі трактарны завод. Пра гэта паведаміў тэлеканал СТБ. Дагэтуль была толькі неафіцыйная інфармацыя пра магчымы візіт кіраўніка дзяржавы на МТЗ, МАЗ, Мінскі маторны завод. На прадпрыемствах ужо некалькі дзён рыхтуюцца да прыезду Лукашэнкі. Тэлеканал "Беларусь 1" адзначыў, што кіраўнік дзяржавы ў пятніцу наведае МТЗ, а іншыя прадпрыемствы "ў бліжэйшы час".

Нагадаем, некалькі тыдняў таму Аляксандр Лукашэнка анансаваў сваю паездку на шэраг мінскіх прадпрыемстваў, а таксама на "Гомсельмаш". У нядаўнім пасланні да народу і парламента ён назваў МАЗ і МТЗ у ліку прадпрыемстваў, якія з'яўляюцца "нашым тварам", ды выказаў заклапочанасць іх лёсам.

Лукашэнка: Мы не можам дапусціць сацыяльнай напружанасці (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі