Стэфановіч: Калі Міхалевіча адправяць у СІЗА КДБ, будзем лічыць яго палітвязнем

Стэфановіч: Калі Міхалевіча адправяць у СІЗА КДБ, будзем лічыць яго палітвязнем

Па вяртанні ў Беларусь экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча затрымалі, але пакуль не вядома, ці возьмуць яго пад варту.

У тым выпадку, калі Міхалевіча пад вартай накіруюць ў СІЗА МУС альбо КДБ, то праваабаронцы будуць лічыць яго палітзняволеным. Пра гэта ў каментары Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Стэфановіч: “Калі яго сапраўды возьмуць пад варту і накіруюць у СІЗА КДБ, а мы ведаем, што крымінальная справа адносна Міхалевіча да гэтага часу не спыненая і ён афіцыйна знаходзіцца ў вышуку (беларускія ўлады нават накіроўвалі запыт у Інтэрпол адносна Міхалевіча), то пры такіх абставінах мы будзем лічыць яго палітычным зняволеным. Таму, што гэта апошні фігурант справы па падзеях 19 снежня 2010 года і, наколькі памятаю, ён абвінавачваўся па артыкуле аб масавых беспарадках”.

Нагадаем, затрыманне экс-кандыдата ў прэзідэнты 2010 года адбылося ў Гудагаі. Палітык вяртаўся на радзіму з Вільні. У Беларусі ён не быў апошнія чатыры гады.

Нагадаем, што Міхалевіч быў арыштаваны разам з іншымі кандыдатамі ў прэзідэнты 19 снежня 2010 года. У лютым 2011 года яго выпусцілі з турмы КДБ. Тады палітык заявіў, што ў КДБ яго завербавалі. Пасля гэтага Міхалевіч уцёк з Беларусі і атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Стэфановіч: Калі Міхалевіча адправяць у СІЗА КДБ, будзем лічыць яго палітвязнем

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі