Суд не будзе чапаць барыкады на Майдане да 28 студзеня
З патрабаваннем вызваліць праезную частку і тратуары ў Пячэрскі раённы суд Кіева звярнулася Кіеўская гарадская дзяржадміністрацыя.
Судовае паседжанне пачалося пад вечар 16 снежня, паведамляе liga.net. Суддзя Вікторыя Гаркавая абвясціла перапынак у паседжанні да 14 гадзін 28 студзеня 2014 года — "у сувязі з заканчэннем працоўнага часу".
Нагадаем, што намётавы гарадок на Майдане трымаецца ўжо амаль месяц. Ён узнік пасля адмовы ўкраінскай улады падпісаць дамову пра асацыяцыю з ЕС на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні.