Суд забараніў прадпрымальніцы дапамагаць алкаголікам
Магілёўскую прадпрымальніцу Людмілу Бацюк, якая дапамагала алкаголікам, аштрафавалі на 140 тысяч рублёў. Такое рашэнне сёння прыняў Кастрычніцкі суд Магілёва.
Вось, што распавяла Еўрарадыё сама Людміла Бацюк:
"Чатыры базавых велічыні гэта мінімальны штраф і не такія вялікія грошы. Але мне фактычна забараняюць далей працаваць. Калі на мяне складуць яшчэ адзін пратакол, то я буду несці крымінальную адказнасць, мне так патлумачылі".
Нагадаем, што начальніца аддзелу ідэалагічнай працы Кастрычніцкага раёна Ірына Бацішчыва вінаваціць прадпрымальніцу ў стварэнні рэлігійнай арганізацыі без рэгістрацыі. На думку чыноўнікаў, Людміла парушыла закон “Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях”.
З 2002 года Людміла Бацюк адважвала ад алкаголю пры царкве. Але калі да яе пачалі прыходзіць людзі рознай веры, Людміла пачала працаваць асобна ад царквы ў межах арганізацыі "Дом на скале", каб дапамагаць людзям незалежна ад іх канфесіі.
Суд не прыняў да ўвагі доказы, якія сведчылі пра законнасць дзейнасці прадпрымальніцы. На думку праваабаронцы Барыса Бухеля, яе дзейнасць абсалютна законная і яна падпадае пад дзейнасць дэкрэт прэзідэнта.
"У дэкрэце нумар 23 сказана, што дзейнасць аб аказанні псіхалагічнай дапамогі ліцэнзуецца, за выключэннем дзяржорганаў і грамадскіх аб'яднанняў, якія аказваюць гэтую дзейнасць бясплатна. Пры ўмовах, што людзі, якія гэтым займаюцца, маюць вышэйшую адукацыю псіхолага, медыцынскую адукацыю, ці адукацыю педагога. Людміла Бацюк усё гэта мае".
Рашэнне суда будзе абскарджанае ў касацыйным парадку. Калі скаргу падтрымаюць, Людміла Бацюк будзе патрабаваць кампенсацыі маральнай шкоды.