Суддзі даюць штрафы ўдзельнікам антырасійскай акцыі 9 верасня
Як паведамляе Праваабарончы цэнтр "Вясна", затрыманым 9 верасня актывістам апазіцыі суддзі прызначаюць штрафы. Іх вінавацяць ва ўдзеле ў недазволеным масавым мерапрыемстве. Затрыманых штрафуюць ад 175 тысяч рублёў (5 базавых велічыняў) да 875 тысяч рублёў (25 базавых велічыняў). Так, максімальны штраф атрымаў Зміцер Бародка, якога 9 верасня збіілі пры затрыманні.
Як паведамілі пакараныя штрафамі ўдзельнікі ўчорашняй акцыі, іх збівалі па-садысцку не толькі на плошчы, але і ў аўтобусе, міліцыянты ўвесь час нецэнзурна лаяліся і называлі сябе "карным органам”. Як паведамляе "Хартыя'97", у пастарунку міліцыянты не пусцілі дактароў да збітых апазіцыянераў.
Нагадаем, акцыя на Кастрычніцкай плошчы Мінску ладзілася супраць расійскага ўдзелу ў вайсковых вучэннях "Захад-2009". Апазіцыянеры здолелі прастаяць на плошчы толькі хвіліну, пасля чаго міліцыянты жорстка разагналі ўдзельнікаў. Некаторых затрымалі прэвентыўна.