Суддзя з Магілёва асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі
Такі прысуд быў агучаны 7 красавіка ў Вярхоўным судзе Беларусі.
Суд прызначыў былому намесніку старшыні суда Кастрычніцкага раёна Магілёва Магамеду Умараву пакаранне — 14 гадоў пазбаўлення волі (менавіта за такі тэрмін і выступаў пракурор) з канфіскацыяй маёмасці. Пяць гадоў ён не зможа займаць пасады ў праваахоўных і судовых органах.
Умарава прызналі вінаватым у атрыманні хабару, у махлярстве. Сам былы суддзя сваёй віны не прызнаў. Іншы фігурант гэтай справы — адвакат Анатоль Гоманаў — быў прызнаны вінаватым у дачы хабару і асуджаны на 1 год абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.
Фота — Fotolia