Супрацоўнікаў першага беларускага ПАП у Мінску трэніруюць "вагнераўцы"
Супрацоўнікаў першага беларускага прыватнага ахоўнага прадпрыемства у Мінску трэніруюць "вагнераўцы" (20-25 байцоў расійскай "прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера"). Як піша zerkalo.io, супрацоўнікаў "ГардСэрвіса" вучаць працаваць з цяжкай зброяй, штурмаваць будынкі і весці баі ў гарадскіх умовах. Кіраўніцтва сыходзіць ад адказаў, навошта патрэбныя гэтыя трэніроўкі. Па некаторых звестках, "вагнераўцы" плануюць прабыць у беларускай сталіцы да канца жніўня.
Выданне спасылаецца на аповед ананімнага супрацоўніка беларускага прыватнага ахоўнага прадпрыемства. Паводле яго ацэнкі, у штаце каля 500 чалавек. Сярод іх пашыраюцца чуткі пра магчымыя "камандзіроўкі", у якія пачнуць ездзіць байцы.
Еўрарадыё падрабязна распавядала пра сувязі "ГардСэрвіса" з атачэннеем Аляксандра Лукашэнкі. У канцы 2020-га стала вядома, што першае ў Беларусі прыватнае ахоўнае прадпрыемства пераехала на месца дзяржаўнага цэнтра падрыхтоўкі спецназаўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.