Сурыкаў: Цэны на расійскі газ для Беларусі могуць знізіцца

Сурыкаў: Цэны на расійскі газ для Беларусі могуць знізіцца

Цэны на расійскі газ для Беларусі ў 2016 годзе могуць знізіцца. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ заявіў расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў. Паводле яго слоў, зніжэнне можа быць, але невялікае — з цяперашніх 142 да 135-140 долараў за тысячу кубаметраў (а ў Мінску спадзяваліся на іншую лічбу — больш за 10 долараў). А залежыць гэта будзе ад зменаў цэнаў на сусветным рынку.

Што да нафты, дык Сурыкаў таксама не выключае зніжэння коштаў для Беларусі ў наступным годзе.

Як паведамляла Еўрарадыё, 16 снежня намеснік беларускага прэм'ера Уладзімір Сямашка заявіў, што "ёсць істотныя падставы для паніжэння кошту расійскага газу з 1 студзеня 2016 года". Дамовіцца пра канкрэтную цану і падрыхтаваць адпаведныя дакументы планавалася да 21 снежня. Ці атрымалася, пакуль невядома.

Фота: БЕЛТА

Сурыкаў: Цэны на расійскі газ для Беларусі могуць знізіцца

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі