Сустрэчу са Статкевічам у Пінску спрабаваў сарваць мужчына ў халаце медсястры

Сустрэчу са Статкевічам у Пінску спрабаваў сарваць мужчына ў халаце медсястры

У Пінску сустрэчу апазіцыйнага палітыка Мікалая Статкевіча спрабвалі сарваць два мужчыны. Прычым адзін з іх быў у парыку і халаце медсястры, але без штаноў. Пра гэта ў Фэйсбуку паведамляе аргкамітэт сацыял-дэмакратычнай партыі "Народная Грамада", які ўзначальвае Статкевіч. 

Сустрэча са Статкевічам мусіла прайсці на пляцоўцы каля адной з праваслаўных цэркваў гораду — месцы, вызначаным для масавых мерапрыемстваў. Але ўваход на пляцоўку за некалькі гадзін да сустрэчы быў перакрыты міліцэйскімі агароджамі, хаця, як кажуць арганізатары, была папярэдняя дамоўленасць.

Акцыя пачалася проста на вуліцы. Аднак неўзабаве да яе пад’ехаў мікрааўтобус, з якога выйшлі два мужчыны. Адзін быў у парыку і медыцынскім халаце, але без нагавіц. Па словах удзельнікаў сустрэчы, мужчыны хуліганілі і брыдкасловілі. Іх усё ж удалося адціснуць убок і правесці сустрэчу са Статкевічам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі