Святлана Алексіевіч атрымала ў Варшаве прэмію імя Капусцінскага
Беларускую пісьменніцу адзначылі за кнігу “Час сэканд-хэнд”. Яна якраз выйшла ў перакладзе на польскую мову.
Вядомая беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч атрымала ў Варшаве прэстыжную літаратурную прэмію імя Рычарда Капусцінскага (яна ўручаецца за лепшы літаратурны рэпартаж, перакладзены на польскую мову). Ёй адзначылі за кнігу “Час сэканд-хэнд”, якая нядаўна выйшла ў перакладзе на польскую мову.
Як паведамляла Еўрарадыё, 14 траўня ў Варшаве Алексіевіч прэзентавала кнігу “Час сэканд-хэнд”. На сустрэчу з ёй у Дом спаткання з гісторыяй прыйшлі сотні чытачоў. Сярод публікі прысутнічаў і прыхільнік самаабвешчанай "ДНР", сталы мужчына ў чырвона-белым гальштуку, які ўсю сустрэчу выкрыкваў лозунгі за вольны Данбас.
Прэмію імя Капусцінскага Алексіевіч атрымала ўжо другі раз.
Святлана Алексіевіч: “Рускія танкі ля мяжы — гэта не аргумент у спрэчцы”
Фота: gazeta.pl