Пагадненне аб "саюзным шэнгене" абяцаюць падпісаць да Новага года
![Пагадненне аб "саюзным шэнгене" абяцаюць падпісаць да Новага года](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/semashko.jpg.webp?itok=WG0Ziasb)
Праца над міжурадавым пагадненнем паміж Беларуссю і Расіяй аб узаемным прызнанні віз выйшла на фінішную прамую. Пра гэта паведаміў 21 чэрвеня пасол Беларусі ў Расіі Уладзімір Сямашка. Паводле яго слоў, зараз бакі завяршаюць неабходныя ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, вывяраюць ўсе нюансы прымянення "саюзнага шэнгену".
"Праца над праектам міжурадавага пагаднення аб узаемным прызнанні віз пачалася ў 2015 годзе і зараз знаходзіцца на фінішнай прамой. [...] Зыходзім з таго, што ў бліжэйшы час, да канца года, бакі завершаць працу над гэтым важным дакументам", — сказаў Сямашка.