Сямашка: Ёсць істотныя падставы для зніжэння кошту расійскага газа

Сямашка: Ёсць істотныя падставы для зніжэння кошту расійскага газа

Цяпер ёсць істотныя падставы для паніжэння кошту расійскага газу з 1 студзеня 2016 года. Пра гэта заявіў журналістам намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.

Паводле яго словаў, гэтая тэма раней ужо абмяркоўвалася з расійскім урадам і цяпер вырашаюцца працоўныя моманты. Плануецца, што прадстаўнікі Беларусі ў бліжэйшы час накіруюцца ў Маскву для абмеркавання гэтага пытання.

Намеснік прэм’ера кажа, што дамовіцца пра канкрэтную цану і падрыхтаваць адпаведныя дакументы плануецца да 21 снежня.

Між іншым, працягваюцца перамовы па тым, на якіх умовах будуць ажыццяўляцца пастаўкі нафты і газа ў Беларусь у 2016 годзе, паведамляе БЕЛТА.

Фота: 365news.biz

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі