Сяргей Бульба адмовіўся ад перамоваў наконт Моладзевага хаба — Аліна Коўшык

Сяргей Бульба / Еўрарадыё

Сяргей Бульба / Еўрарадыё

Сяргей Бульба адмовіўся ад перамоваў і медыяцыі канфлікту, які разгарэўся вакол Беларускага моладзевага хабу ў Варшаве. Пра гэта паведамляе ў сацсетках прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета па пытаннях нацыянальнага адраджэння Аліна Коўшык.

"У адказ на прапанову аб медыяцыі я атрымала згоду Аляксандра Лапко і адмову Сяргея Бульбы. Апошні аргументаваў сваю пазіцыю, тым, што трэці бок тут не патрэбны, бо ён сам з’яўляецца трэцім бокам у гэтай справе", — піша Коўшык.

Як распавядала Еўрарадыё, 2 жніўня ў памяшканні Беларускага моладзевага хаба (БМХ) ў цэнтры Варшавы пры ўдзеле паліцыі памянялі замкі. Новым кіраўніком БМХ назваў сябе 56-гадовы Сяргей Бульба, былы кіраўнік і заснавальнік "Белага легіёна". Сузаснавальнікі БМХ Алесь Лапко і Стася Гліннік кажуць пра рэйдарскі захоп маёмасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі