Сяргей Навумчык прыехаў у Беларусь (фотафакт)
Сяргей Навумчык прыляцеў у Беларусь у другой палове дня 24 траўня. Ён адразу даў невялікую прэс-канферэнцыю. Пасля яе Навумчык паехаў наведаць магілу Васіля Быкава.
У 1990 — 1996 гадах Сяргей Навумчык быў дэпутатам Вярхоўнага Савета, з'яўляўся каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ. Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцці Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі ў 1990 годзе, абвяшчэнні незалежнасці Беларусі 25 жніўня 1991.
У 1996 годзе разам з Зянонам Пазняком з'ехаў з краіны баючыся пераследу з боку спецслужбаў. У тым жа годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША. Працуе ў беларускай рэдакцыі "Радыё Свабода".