Сярога трапіў у “Байцоўскі клуб”
Выканаўца Сярога стане вядучым новага шоў “Байцоўскі клуб” на ўкраінскім тэлеканале “Інтэр”. У межах гэтага тэлевізійнага праекту будуць праходзіць гумарыстычныя
спаборніцтвы былых і цяперашніх КВЗшнікаў з краін СНД.
Шоў будзе пабудаванае па ўзоры баксёрскага паядынку - з рынгам, рэферы і іншай атрыбутыкай. Па словах Сярогі, ён пагадзіўся весці тэлешоў, не вагаючыся ні секунды.
“Галоўная прычына гэтаму — у тым, што праграма мае хіп-хопаўскую стылістыку”. Да таго ж, гэта зробіць спевака “больш модным і папулярным”, ды ўвогуле, ён “не супраць паспрабаваць сябе яшчэ і ў ролі вядучага”.
Дадам, што прэм’ера “Байцоўскага клуба” адбудзецца ў дваццатых днях лютага. А ў канцы байцоўскага сезону самы актыўны глядач, які дашле больш за ўсіх SMS-паведамленняў у падтрымку улюбёнай каманды, атрымае новенькі “бумер” ад Сярогі.
Вось я і падумаў: можна ў дзень па тысячы SMS-ак дасылаць, за год іх набярэцца столькі, што абавязкова пераможаш, а па грошах нават і чацвёртай часткі кошта бумера не набярэш. Шкада, што я не ва Украіне жыву.