Сын Лукашэнкі спіць на ўроках
Малодшы сын Аляксандра Лукашэнкі Мікалай спіць на ўроках. У гэтым кіраўнік Беларусі прызнаўся, выступаючы са штогадовым пасланнем парламенту і народу.
Па яго словах, Мікалай заяўляе, што спіць на першых уроках, "як і ўсе астатнія".
У сувязі з гэтым Лукашэнка зноў прапанаваў перанесці пачатак заняткаў у школе на пазнейшы час. Маўляў, вучні малодшых і сярэдніх класаў прачынаюцца толькі каля 11-12-й гадзіны.