Сына гомельскай журналісткі Шчыраковай забраў з прытулку тата
Ларыса Шчыракова / БАЖ
Сына гомельскай экс-журналісткі Ларысы Шчыраковай атрымалася забраць з прытулку. За ім у Гомель прыехаў з Новасібірска ягоны тата, паведамляе “Радыё Свабода”.
Іншым сваякам хлопчыка не аддавалі. Па дадзеных выдання, былы муж Шчыраковай сабраў неабходныя дакументы і 23 снежня забраў сына з прытулку. Цяпер бацька з сынам будуць жыць у Гомелі.
На саму Ларысу Шчыракову завялі крымінальную справу па артыкуле 369-1 — то-бок за “дыскрыдытацыю Беларусі”. Акалічнасці справы невядомыя. Журналістцы пагражае да 4 гадоў зняволення.
Да 2021 года Шчыракова супрацоўнічала з беларускімі незалежнымі выданнямі, але апошнім часам журналістыкай не займалася. Па дадзеных “Радыё Свабода”, яна здымала этнічныя фотасесіі — фатаграфавала людзей у нацыянальных строях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.