Synesis лічыць, што выйграе ў ЕС суд аб санкцыях. Якія іх доказы?

Кампанія "Сінезіс" заявіла, што падала ў Суд Еўрапейскага саюза пазоў аб прызнанні несапраўднымі санкцый ЕС
Кампанія "Сінезіс" заявіла, што падала ў Суд Еўрапейскага саюза пазоў аб прызнанні несапраўднымі санкцый ЕС

Кампанія "Сінезіс" заявіла, што падала ў Суд Еўрапейскага саюза пазоў аб прызнанні несапраўднымі санкцый ЕС. Падставы, зыходзячы з якіх былі ўведзеныя санкцыі, у кампаніі называюць абсурднымі. І настойваюць на сваёй недатычнасці да рэпрэсій супраць мірных пратэстоўцаў.

Нядаўна сузаснавальнік Synesis Аляксандр Шатроў выклаў аргументы кампаніі ў гадзінным інтэрв'ю ў яе ютуб-відэаблогу. Еўрарадыё паглядзела гэта відэа і сабрала довады "Сінезіса" з папярэдніх публікацый. Там ёсць з чым паспрачацца.

Аргумент №1. "Сістэма не распазнае і не заносіць у базу кожнага чалавека з натоўпу, а, наадварот, шукае ў ім таго, хто папярэдне вядомы".

Цалкам магчыма, што гэта так. Але вузкае месца гэтага аргумента — словы "папярэдне вядомы". За гады пратэстаў сілавікі назапасілі велізарны масіў інфармацыі пра актывістаў грамадзянскай супольнасці. Нічога не перашкаджае сістэме, якая "не распазнае і не заносіць у базу кожнага чалавека", шукаць канкрэтныя твары па кадрах з больш ранняй аператыўнай здымкі, зробленай "ціхарамі".

Раней Шатроў казаў, што ў сістэму можна загрузіць староннюю фатаграфію і сістэма знойдзе па ёй чалавека, калі ён быў дзесьці заўважаны камерамі. Прычым зробіць гэта вельмі хутка. Хуткасць распазнавання сістэмы Kipod, якую распрацоўвае "Сінезіс", — 200 тысяч твараў за секунду.

Synesis считает, что выиграет у ЕС суд о санкциях. Какие их доказательства?
Кадры з камер відэаназірання ў пераходах метро, з дапамогай якіх высачылі актывіста Мікалая Дзядка

У РСМГБ, якую (і гэта цалкам афіцыйны факт) абслугоўвае кампанія "24х7 Паноптэс" — "дачка" Synesis, — уваходзяць камеры відэаназірання, якія працуюць у метро. Мікалай Дзядок хаваўся ў пасёлку Сасновы ў Асіповіцкім раёне. Адтуль ён на маршрутцы рэгулярна ездзіў у Мінск да станцыі метро "Магілёўская". А там спускаўся ў метро.

Мяркуючы па відэа, апублікаваным пасля затрымання Дзядка, яму ў твар распылілі газ.

Synesis считает, что выиграет у ЕС суд о санкциях. Какие их доказательства?
У Kipod можна загрузіць здымак чалавека і знайсці запісы камер з яго ўдзелам / Минск-Новости

Аргумент №4. "Сінезіс" не мае дамовы на пастаўку або абслугоўванне РСМГБ ні з КДБ, ні з МУС. Гэта кампанія "24х7 Паноптэс", а не "Сінезіс", узяла на сябе дамоўныя абавязацельствы, але толькі пасля паспяховага завяршэння тэндара.

Сапраўды, тэхнічны аператар РСМГБ — кампанія "24х7 Паноптэс". Яна да 25 сакавіка 2021 года на 100% належала "Сінезісу", а цяпер цалкам належыць Аляксандру Шатрову.

Яшчэ дэталь. Дырэктар "24х7 Паноптэс" Аляксей Кныш — былы сілавік, выпускнік Акадэміі МУС (скончыў з чырвоным дыпломам следча-экспертны факультэт у 2000 годзе). Пасля працаваў на розных пасадах у праваахоўных органах. І толькі з лютага 2018-га — дырэктар "24х7 Паноптэс".

І яшчэ пра сувязь з міліцыяй. Еўрарадыё нядаўна пісала, што сілавікі настойваюць на ўсталяванні камер відэаназірання, падключаных да РСМГБ, калі кавярня хоча працаваць пасля 23:00. Яны патрабуюць копіі заявы да "24x7 Паноптэс" ад уладальніка памяшкання. Пры гэтым за ўсталяванне і эксплуатацыю камер павінна плаціць установа.

Synesis считает, что выиграет у ЕС суд о санкциях. Какие их доказательства?
Восем сілавых ведамстваў, падключаных да Рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі (РСМГБ) — ДФР, МУС, КДБ, ААЦ, МНС, ДМК, ДПК, СБП

Аргумент №6. "Усе падключаныя да РСМГБ камеры ў Мінску размешчаныя ў метро і на чыгуначным вакзале — у гэтых месцах пратэсты не праходзілі".

У 2020 годзе Аляксандар Шатроў у відэаінтэрв'ю "Радыё Свабода" расказаў пра 695 камер. І з гэтага вынікае, што ўсё ж не ўсе камеры ўсталяваныя ў метро і на чыгуначным вакзале, бо ў тым жа інтэрв'ю гаворыцца, што на станцыях метро ўсталявана 515 камер. У 180 камер на чыгуначным вакзале верыцца з цяжкасцю.

Сапраўды, метро і вакзал не былі асноўнымі лакацыямі жнівеньскіх пратэстаў. Больш таго — станцыі метро зачынялі ў раёнах меркаваных масавых акцый. Але камеры знаходзяцца ў тым ліку ў падземных пераходах станцый метро. Выкарыстоўваць іх для ідэнтыфікацыі дэмакратычных актывістаў нішто не перашкаджала і не перашкаджае.

Synesis считает, что выиграет у ЕС суд о санкциях. Какие их доказательства?
Перайменаванне кампаній з групы Synesis / Еўрарадыё

Хочаце дапамагчы незалежнай журналістыцы? Станьце падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі