Synesis, якая трапіла пад санкцыі, ліквідуе адну з кампаній
Synesis трапіла пад санкцыі праз сваю распрацоўку Kipod — платформы, якая, як мяркуюць у ЕС, дапамагае беларускім сілавікам вылічаць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі
Кампанія Synesis, якая трапіла пад санкцыі ЕС, ліквідуе адну са сваіх кампаній — "Сінезіс Фенікс", паведамляе партал dev.by са спасылкай на дадзеныя Адзінага дзяржрэгістра.
"Сінезіс Фенікс" каля трох гадоў. Паводле выпіскі з АДРП, уласнікам кампаніі з'яўляецца грамадзянка Беларусі Таццяна Лагойка. Ёй належыць 100% долі кампаніі.
Журналісты партала спрабавалі даведацца, чым займалася кампанія і чаму яе вырашылі закрыць, аднак атрымаць каментар у Synesis ім не ўдалося.
Нагадаем, каля года таму Synesis трапіла пад санкцыі ЕС. У Еўрасаюзе палічылі, што распрацоўка кампаніі — платформа відэаназірання Kipod — дапамагае беларускім сілавікам вылічаць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі. У чэрвені 2021 года ў чацвёрты пакет еўрапейскіх санкцый быў уключаны і сузаснавальнік кампаніі Аляксандр Шатроў. Synesis планавала судзіцца праз санкцыі з Саветам ЕС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.