Сёлета ў цягніках будуць дэманстраваць беларускія музычныя кліпы

Сёлета ў цягніках міжабласных зносін, абсталяваных спецыяльнай відэаапаратурай, будуць дэманстравацца беларускія музычныя кліпы. Праграма кліпаў складзена Першым музычным каналам.
Паводле слоў намесніка дырэктара канала Сяргея Архірэева, для дэманстрацыі выбраны кліпы "розных жанраў і кірункаў", якія набралі найбольшую колькасць галасоў па выніках галасавання гледачоў і пры гэтым прыдатныя для паказу людзям усіх узростаў.

На гэты час спецыяльнай відэаапаратурай абсталяваны 25 вагонаў беларускіх цягнікоў.

У якасці першага цягніка, у якім дэманструюцца беларускія кліпы, выбраны цягнік № 124 "Днепр". Ён адправіўся з Цэнтральнага чыгуначнага вакзала Мінска ў Магілёў у 15.30 9 студзеня.

Разам з пасажырамі ў цягніку едуць віджэй Ілона Ланіна і аператар Першага музычнага канала. Падчас паездкі яны раскажуць аб прапанаванай навінцы.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі