Сёлета вырасла колькасць грашовых пераводаў з Беларусі
За першы квартал 2021 года беларусы выслалі за мяжу грашовых пераводаў на 31,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2020-га. Пра гэта сведчаць даныя Нацбанка.
Агулам з Беларусі праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў у I квартале было пераведзена 49,6 мільёнаў долараў у эквіваленце. Год таму гэтая сума склала 37,6 мільёна долараў.
З-за мяжы ў нашу краіну перавялі 85,7 мільёна долараў. Гэта на 26,4% больш, чым год таму — 67,8 мільёна долараў.
У сярэднім адзін перавод у Беларусь складаў 298,86 долара (у I квартале 2020 года — 243,76 долара), а з Беларусі — 348,71 долара (года таму — 327,54 долара).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.