Сёння адбудуцца лёсаванні Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы

Пра гэта паведамляе "Прессбол" са спасылкай на дырэкцыю тэлеканала. Пачатак — а 14-й і а 15-й, адпаведна.



Першы у швейцарскім Ньёне пройдзе лёсаванне 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. На гэтай стадыі турніру адзін з адным не могуць сустрэцца клубы, якія прадстаўляюць адну і тую ж нацыянальную асацыяцыю і выступалі ў адной групе.



"Сеяныя": "Манчэстэр Юнайтэд", "Рэал", "ПСЖ", "Баварыя", "Чэлсі", "Барусія" Дортмунд, "Атлетыка", "Барселона".



"Несеяныя": "Баер", "Галатасарай", "Алімпіякас", "Манчэстэр Сіці", "Шальке-04", "Арсенал", "Зеніт", "Мілан".



Першыя матчы 1/8 фіналу (18/19 і 25/26 лютага) "сеяные" каманды правядуць у гасцях, матчы ў адказ (11/12 і 18/19 сакавіка) — дома.



А 15-й адбудзецца лёсаванне 1/16 фіналу Лігі Еўропы. На гэтай стадыі турніру адзін з адным не могуць сустрэцца клубы, якія гулялі паміж сабой на групавым этапе і прадстаўляюць адну нацыянальную асацыяцыю.



"Сеяныя": "Айнтрахт" Франкфурт, АЗ, "Базель", "Бенфіка", "Валенсія", "Генк", "Зальцбург", "Лудагорац", "Ліён", "Напалі", "Рубін", "Севілья", "Тотэнхэм", "Трабзанспор", "Фіярэнціна", "Шахцёр".



"Несеяныя": "Анжы", "Аякс", "Беціс", "Вікторыя", "Дынама" Кіеў, "Днепр", "Лацыё", "Макабі" Тэль-Авіў, "Марыбор", ПАОК, "Порту", "Славан" Ліберац, "Суонсі", "Чарнаморац", "Эсб'ерг", "Ювентус".



Матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы пройдуць 20 і 27 лютага.



Фота — AP/Scanpix

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі