Сёння адбудзецца трэці раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС
![Сёння адбудзецца трэці раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і ЕС](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_680657_bigbelta.jpg.webp?itok=r4qigHE4)
У аўторак, 7 чэрвеня, адбудзецца трэці раўнд дыялогу па правах чалавека паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Ён упершыню пройдзе ў Мінску, дзе цяпер знаходзіцца дэлегацыя ЕС на чале з кіруючым дырэктарам па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў Томасам Маер-Хартынгам. Будзе абмеркаваная сітуацыя з правамі чалавека як у Беларусі, так і ў Еўрасаюзе, інфармуе БелаПАН.
Як паведамляла Еўрарадыё, напярэдадні дэлегацыя Еўрапейскага саюза сустрэлася з міністрам замежных спраў нашай краіны Уладзімірам Макеем, а пасля і з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.
Лукашэнка: Мы зацікаўленыя ў максімальным паглыбленні ўзаемасувязяў з ЕС