Сёння Беларусь наведаюць высокапастаўленыя дыпламаты краін ЕС
У аўторак, 9 лютага, у Мінск прыбудуць палітычныя дырэктары міністэрстваў замежных спраў краін Вышаградскай групы — Венгрыі, Польшчы, Славакіі і Чэхіі. Дэлегацыя плануе сустрэцца з кіраўніцтвам Міністэрства замежных спраў Беларусі, а таксама з прадстаўнікамі Адміністрацыі прэзідэнта і ўрада.
Як адзначае прэс-служба МЗС Беларусі, падчас сустрэч будзе абмяркоўвацца ўзаемадзеянне нашай краіны і Вышаградскай групы. Таксама гаворка пойдзе пра стан і перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Еўрасаюза, пра пытанні рэгіянальнай бяспекі.
У Вышаградскую групу ўваходзяць чатыры краіны — Венгрыя, Польшча, Славакія і Чэхія. Апошняя краіна да чэрвеня з'яўляецца старшынёй гэтага аб'яднання.
Макей: Лукашэнка даручыў развіваць усебаковае супрацоўніцтва з Еўрасаюзам