Сёння — масавы абмен палоннымі паміж Украінай і "ДНР"

У пятніцу прадстаўнікі так званай "Данецкай народнай рэспублікі" абмяняюцца палоннымі з украінскімі вайскоўцамі. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на ўпаўнаважаную па правах чалавека самаабвешчанай "ДНР" Дар'ю Марозаву.

"Сёння мы абмяняем 225 нашых палонных на 150 украінскіх", — паведаміла Марозава. Месца абмену і дакладны час пакуль вызначаюцца.

Служба бяспекі Украіны ў чацвер таксама паведаміла, што плануецца абмен 225 сепаратыстаў на 150 украінскіх вайскоўцаў.

Фота — xn--24-dlcyxgbyj.xn--80asehdb

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі