Сёння стануць вядомыя першыя паўфіналісты чэмпіянату свету па футболе
У пятніцу, 6 ліпеня, стануць вядомыя першыя паўфіналісты чэмпіянату свету па футболе, які праходзіць у Расіі. У матчах 1/4 фіналу сустрэнуцца зборныя Францыі і Уругвая, Бразіліі і Бельгіі.
Французы і уругвайцы згуляюць у Ніжнім Ноўгарадзе, пачатак у 17:00. Матч бразільцаў і бельгійцаў пройдзе ў Казані, пачатак а 21-й гадзіне. У жывым эфіры гэтыя паядынкі пакажа тэлеканал "Беларусь 5".
У суботу, 7 ліпеня, пройдуць яшчэ два чвэрцьфіналы: Англія — Швецыя (пачатак у 17:00, матч — у Самары) і Расія — Харватыя (21:00. Сочы).
Як вядома, дзейныя чэмпіёны свету, зборная Германіі, не змагла выйсці з групы і датэрмінова склала свае паўнамоцтвы. Развіталіся з сусветным першынством і чэмпіёны Еўропы, зборная Партугаліі.