Сырскі: Расія актывізавала наступ на Усходнім фронце

Аляксандр Сырскі

Аляксандр Сырскі / @osirskiy

Расія актывізавала наступ на Усходнім фронце, заявіў галоўнакамандуючы УСУ Аляксандр Сырскі. Па яго словах, сітуацыя стала значна пагаршацца пасля прэзідэнцкіх выбараў. Ён кажа, што ў апошнія дні зямля падсохла і большая частка адкрытых участкаў мясцовасці стала даступнай для цяжкай тэхнікі.

"Супернік атакуе нашы пазіцыі ў сектарах Ліман і Бахмут баявымі групамі пры падтрымцы бронетэхнікі", — адзначае галоўнакамандуючы.

Паводле слоў Сырскага, "перамагчы большага па колькасці ворага і стварыць умовы для перахопу стратэгічнай ініцыятывы" можна толькі пры ўмове тэхнічнай перавагі "ў высокатэхналагічных відах зброі".

Некалькі дзён таму вайсковае кіраўніцтва Украіны адчыталася пра цяжкую сітуацыю вакол Часовага Яру. Горад знаходзіцца ў 20 кіламетрах на захад ад Бахмута, акупаванага амаль год таму.

На думку Сырскага, расіяне ўзмацняюць свае войскі з дапамогай новых падраздзяленняў, у выніку чаго дабіваюцца "часовых тактычных поспехаў".

У суботу Расія паведаміла пра захоп Багданаўкі і Першамайскага. Мінабароны Украіны абвяргае гэтую інфармацыю, заяўляючы, што Багданаўка ўсё яшчэ знаходзіцца пад кантролем УСУ, за яе працягваюцца баі:

"Уначы штурмавыя групы ворага прабіліся на паўночную ўскраіну горада. Багданаўка цяпер пад кантролем Сіл абароны. Ідзе бой, вораг не спыняе штурмаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі