Таццяна Касмачова: Мы з Ялфімавым не бралі шлюб

Інфармацыя пра тое, што спявак Пётр Ялфімаў узяў шлюб, не пацвердзілася
Прадстаўнік Беларусі на Еўрабачанні Пётр Ялфімаў стаў важнай інфармацыйнай нагодай для расійскіх СМІ. Журналісты шэрагу выданняў паведамілі, што перад самым конкурсам Пётр і Таццяна Касмачова, прадзюсар спевака, афіцыйна аформілі адносіны. І з гэтай нагоды жывуць у Маскве ў адным нумары гатэлю. 

Еўрарадыё датэлефанавалася да Касмачовай, каб спраўдзіць гэтую інфармацыю. Вось што яна распавяла:

„Не, афіцыйна мы адносіны не афармлялі. Гэта жарт. Мачыма, цікавасць да Ялфімава выклікана тым, што ён доўгія гады гуляў у КВЗ у камандзе РУДН. І з’яўляецца абсалютным пераможцам у вышэйшай лізе”.


Нагадаем, Пётр Ялфімаў праспявае ў першым паўфінале Еўрабачання ў Маскве — 12 траўня.


Фота — БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі