Таццяна Севярынец атрымала ліст ад прэзідэнта Еўрапейскай народнай партыі
Вільфрэд Мартэнс , прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі, звярнуўся да маці зняволенага ў СІЗА КДБ палітыка, са словамі салідарнасці.
Паводле спадарыні Таццяны, у лісце з Бельгіі гаворыцца, што Вільфрэд Мартэнс шакаваны падзеямі 19-га снежня ў Мінску, што ён лічыць Паўла Севярынца знакавай асобай, і што гатовы прыкладаць намаганні, каб абстаноўка ў Беларусі нармалізавалася паводле прынцыпаў сапраўднай дэмакратыі.
Таццяна Севярынец гаворыць, што вельмі ўзрушаная гэтым лістом і дужа ўдзячная за падтрымку і за добрыя словы на адрас сына, які цяпер знаходзіцца ў зняволенні, паведамляе Радыё Свабода.