Тадэвуш Кандрусевіч: “Я не хачу быць тормазам у адносінах нашых цэркваў”
Расійскія СМІ актыўна каментуюць змену кіраўніка расійскіх католікаў. Нагадаем, Папа Рымскі Бенедыкт XVI замяніў ураджэнца Беларусі архіепіскапа Тадэвуша Кандрусевіча італьянскім святаром Паола Пецы, які пераведзены ў Маскву ў Санкт-Пецярбургу. Кандрусевіч вяртаецца на радзіму, дзе ачоліць Мінска-Магілёўскую
архідыяцэзію (дагэтуль яе апостальскім адміністратарам быў Антоній
Дзям’янка), стане кіраўніком Рыма-каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.
Аналітыкі пераканыя, што такімі перастаноўкамі Ватыкан хоча палепшыць адносіны з Расійскай Праваслаўнай Царквой.
У інтэрв’ю расійскай газеце “Коммерсантъ” архіепіскап Кандрусевіч так пракаментаваў свой перавод у Беларусь: “Я жаўнер Царквы, таму куды мяне пашлюць, туды і пайду. Я не хачу быць тормазам у адносінах нашых цэркваў”.
Адзначым, што ў Маскве Тадэвуш Кандрусевіч успрымаўся правадніком палітыкі “былога папы-паляка Яна Паўла II”. Палякам расіяне лічаць і архіепіскапа Кандрусевіча.
РПЦ асабліва не спадабалася, што 16 гадоў працы ў Расіі ён умацоўваў пазіцыі Рыма-каталіцкага Касцёлу, пераўтвараў апостальскія адміністратуры ў епархіі. Маскоўская патрыярхія абвінаваціла Ватыкан у “экспансіі”.
Як адзначае “Коммерсантъ”, некаторыя расійскія аналітыкі і дзеячы РПЦ бачаць негатыўныя наступствы ў пераводзе Т. Кандрусевіча ў Беларусь. Яны мяркуюць, што ён здолее ўзмацніць пазіцыі Рыма-каталіцкага Касцёлу ў Беларусі.
“Коммерсантъ” прыводзіць словы актывіста Саюза праваслаўных грамадзян, эксперта інстытута краін СНД Кірыла Фралова: “Існуе засцярога, што пасля падпісання канкардата беларускія ўлады будуць падтрымліваць каталіцызм, што ўдарыць па РПЦ”.