"Такога вы не чулі": K Karman з кампазіцыяй "Gamble"
!["Такога вы не чулі": K Karman з кампазіцыяй "Gamble"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/106129291_273053930572599_122784861668959049_n.jpg.webp?itok=kB2U2bf8)
7 гадоў таму адзін з вакалістаў і аўтараў песень гурта Hear Peace Salon Канстанцін Карман з'ехаў у Шатландыю. Тады ж і спыніў існаванне гурт, які граў элегантны брыт-поп. Праўда, без музыкі Канстанцін не змог — апошнім часам пачаў дзяліцца з фрэндамі на "Фэйсбуку" сваімі новымі запісамі. Аказваецца, іх ужо назапасілася на цэлы альбом, які неўзабаве Косця выкладзе на стрымінгавыя платформы.
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" слухаем кампазіцыю "Gamble" (адмыслова для нашай праграмы музыка ўпершыню зняў відэакліп!) і размаўляем пра тое, як ствараць музыку ў адной з самых музычных краін свету.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.